Вопрос по литературе:
Дать характеристику главным героям повести Василя Владимировича Быкова "Знак беды"
Пожаловаться
- 22.04.2018 02:05
- Литература
- remove_red_eye 11992
- thumb_up 44
Ответы и объяснения 1
Вайна наклала глыбокі адбітак на творчасць Васіля Быкава, які прыйшоў ў літаратуру з палымяным жаданнем расказаць пра жахі яе ад імя цэлага пакалення, ад імя тых дзевяноста сямі працэнтаў сваіх равеснікаў, якія загінулі, не вярнуліся з крывавых палеткаў вайны. Галоўнай тэмай твораў В. Быкава з'яўляецца франтавое жыццё, партызанская і падпольная барацьба беларускага народа супраць фашысцкіх захопнікаў. Крыху ў іншым ракурсе раскрываецца тэма вайны ў аповесці "Знак бяды", за якую аўтару ў 1986 г. была прысуджана Ленінская прэмія. Вайна ў аповесці паказана праз успрыняцце яе мірнымі жыхарамі. Героямі твора з'яўляюцца не партызаны і падпольшчыкі, а звычайныя мірныя жыхары, для якіх уласны хутар становіцца месцам здзекаў і катаванняў, Галгофай. Пачынаецца аповесць апісаннем спаленага хутара. І гэта не проста надуманае жаданне аўтара: лёс жыхароў хутара служыць своеасаблівым папярэджаннем для людзей, што бяда побач, што яна толькі прыхавалася, чакаючы свайго часу. Дзеянне адбываецца ў першыя месяцы вайны, хаця нямала старонак аповесці прысвечана перадваеннаму жыццю. Праз успаміны галоўных герояў — Сцепаніды і Петрака Багацькаў — В. Быкаў паказвае перыяд масавай калектывізацыі на Лепельшчыне, складаны 1937 год. Сцепаніда (былая парабчанка ў пана Адольфа Яхімоўскага) заўсёды верыла ў справядлівасць і перамогу дабра, была пераканана, што на чужым няшчасці сваё шчасце не пабудуеш. Уражвае, напрыклад, той момант, калі Сцепаніда і Пятрок, атрымаўшы дзве дзесяціны зямлі з надзелаў пана Адольфа, правялі бяссонную ноч у трывогах, роздумах і сумненнях, Можа, лепш адмовіцца ад зямлі? А як жыць без яе? Калі ж браць, то як глядзець у вочы свайму былому гаспадару?! У гэтых разважаннях мы бачым высакароднасць, прыгажосць, багацце душы герояў твора. Чуйная да чужога тора, Сцепаніда сэрцам успрымала тую несправядлівасць, якая спадарожнічала калектывізацыі, не прымала гвалтоўнасці, здзеку і абразаў, якія чыніліся ў вёсцы. Таму рашуча выступіла яна супраць раскулачвання сваіх аднавяскоўцаў, якіх і кулакамі назваць было цяжка. Бо ці ж кулак той, хто ўсё стварае сваім мазалём? Таму збірала яна подпісы ў абарону старшыні Лявона. Каб дапамагчы яго вызваленню з турмы, адправіла нават Петрака ў Мінск да Чарвякова. Аднак супрацьстаяць рэпрэсіўнай машыне было немагчыма: нават той жа Чарвякоў, як відаць з падзеяў твора, быў толькі паслухмяным вінцікам гэтага бесчалавечнага механізма і сам стаў яго ахвярай. Сцепаніда, якая і да вайны ўмела пастаяць за справядлівасць, не змагла змірыцца з новымі парадкамі, прынесенымі на нашу зямлю гітлераўцамі. Свядома канфліктуючы з няпрошанымі гасцямі, яна змагалася з імі магчымымі для старой жанчыны сродкамі: схавала газу, пазбавіўшы гэтым немцаў святла; прыхавала ў лесе парсючка, каб той не дастаўся ворагам; укінула ў глыбокі калодзеж вінтоўку... Пасля арышту Петрака Сцепаніда, застаўшыся на хутары адна, вырашае змагацца з ворагам больш дзейсна: купіць у Карнілы за
Пожаловаться
- 23.04.2018 20:26
- thumb_up 35
Знаете ответ? Поделитесь им!
Есть сомнения?
Не нашли подходящего ответа на вопрос или ответ отсутствует? Воспользуйтесь поиском по сайту, чтобы найти все ответы на похожие вопросы в разделе Литература.
Трудности с домашними заданиями? Не стесняйтесь попросить о помощи - смело задавайте вопросы!
Литература — в широком смысле слова совокупность любых письменных текстов.
Новые вопросы
Интересные вопросы