Трудности с пониманием предмета? Готовишься к экзаменам, ОГЭ или ЕГЭ?
Воспользуйся формой подбора репетитора и занимайся онлайн. Пробный урок - бесплатно!
- 27.12.2017 08:27
- Литература
- remove_red_eye 13968
- thumb_up 38
Ответы и объяснения 1
Даніку вельмі хочацца ў школу. Яна вабіць хлопчыка новым незнаёмым светам, якім жывуць старэйшыя вучні, а яшчэ вельмі хочацца абуць новыя бліскучыя боцікі (першыя ў жыцці!), што мама купіла да школы. У канцы аповесці Даніку дванаццаць гадоў і сярод аднакласнікаў вылучаецца асаблівымі здольнасцямі да навукі. Ён не можа мірыцца з тым, што ў школе дзеці вучацца на чужой мове, што багатыя яго аднакласнікі насміхаюцца з беднасці.
Вялікі ўплыў на Даніка аказалі ўмовы жыцця, а таксама дарослыя. Яму пашчасціла сустрэцца з цудоўнымі настаўнікамі: вясковым чалавекам Міколам Кужалевічам і польскай настаўніцай пані Мар'яй. Мікола Кужалевіч адкрыў Даніку сілу еднасці, братэрства працоўных, гаварыў пра нацыянальную годнасць беларусаў. Пані Мар'я абудзіла любоў і павагу да польскага народа, паказала Даніку працоўную Польшчу, багацце яе літаратуры і мовы. Прайшоў час — і ўжо сам Малец гуртаваў вакол сябе аднакласнікаў, дзяцей беднаты, каб усе трымаліся адзін аднаго.
Але жыццё сутыкала героя і з іншымі настаўнікамі, такіх, як Цаба, Рузя, Дулемба. Хлопчык не мог назваць іх сваімі настаўнікамі, бо тыя ненавідзелі вучняў, абражалі іх, асабліва і пагардліва ставіліся да дзяцей беларусаў.
І галоўны герой аповесці сам стаў вучыць сваіх равеснікаў чытаць на роднай мове. Хлопец многа думаў, аналізаваў убачанае і пачутае, шукаў адказы на пытанні, якія ставіла перад ім жыццё. Таму ў канцы аповесці Данік — не проста хлопчык, а сын свайго народа і ратавальнік сваёй роднай мовы .
- 28.12.2017 18:17
- thumb_up 13
Знаете ответ? Поделитесь им!
Есть сомнения?
Не нашли подходящего ответа на вопрос или ответ отсутствует? Воспользуйтесь поиском по сайту, чтобы найти все ответы на похожие вопросы в разделе Литература.
Трудности с домашними заданиями? Не стесняйтесь попросить о помощи - смело задавайте вопросы!
Литература — в широком смысле слова совокупность любых письменных текстов.