Пожаловаться
- 05.12.2017 16:26
- История
- remove_red_eye 4031
- thumb_up 30
Ответы и объяснения 1
На тэрыторыі сучаснай Германіі ў пачатку XVII стагоддзя існавала мноства княстваў і курфюрстваў. Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі, у склад якой уваходзілі гэтыя княствы і курфюрствы, імкнуліся перагледзець вынікі мірнай дамовы 1555 года - вярнуць усе германскія зямлі ва ўлонне каталіцкай царквы. Яны сустрэлі жорсткі супраціў, але амаль змаглі дасягнуць сваёй мэты. Швецыя ўмяшалася ў вайну, бо баялася страціць такіх натуральных сваіх саюзнікаў як пратэстанцкія германскія дзяржавы, а таксама таму, што імкнулася атрымаць парты і на паўднёвым узбярэжжы Балтыйскага мора (яна наогул марыла ператварыць Балтыйскае моры ў сваё ўнутранае возера). Іншыя дзяржавы імкнуліся аслабіць каго-небудзь з удзельнікаў канфлікту, які ўступіў у яго раней і атрымаць тэрытарыяльныя набыцця (напрыклад, каталіцкая Францыя выступіла на баку пратэстантаў для таго, каб аслабіць Аўстрыю і атрымаць землі на Рэйне). У выніку супярэчнасці паміж столькімі дзяржавамі прывялі да грандыёзнай вайны, у якой удзельнічала большасць краін Еўропы (што большасць кіраўнікоў да пэўнага часу зусім не пужала). У выніку некаторыя раней пратэстанцкія тэрыторыі сталі каталіцкімі (напрыклад, Чэхія), але ў цэлым падзел Германіі на канфесіі захавалася. Некаторыя краіны атрымалі тэрытарыяльныя набыццi (Швецыя, Францыя, Аўстрыя) і значна ўзмацніліся не толькі за кошт гэтых набыткаў, але і за кошт мер па паляпшэнню сваіх армій, прынятых у ходзе вайны. Нягледзячы на гэтак шматлікіх удзельнікаў, вайна ішла ў асноўным на германскіх землях, якія былі цалкам спустошаныя і доўга яшчэ не маглі аднавіцца.
Пожаловаться
- 06.12.2017 23:55
- thumb_up 29
Знаете ответ? Поделитесь им!
Есть сомнения?
Не нашли подходящего ответа на вопрос или ответ отсутствует? Воспользуйтесь поиском по сайту, чтобы найти все ответы на похожие вопросы в разделе История.
Трудности с домашними заданиями? Не стесняйтесь попросить о помощи - смело задавайте вопросы!
История — область знаний, а также гуманитарная наука, занимающаяся изучением человека в прошлом.
Новые вопросы
Интересные вопросы