Пожаловаться
- 26.06.2016 01:43
- Беларуская мова
- remove_red_eye 16875
- thumb_up 46
Ответы и объяснения 1
Паданне пра воўчае логава мне давялося чуць ад старажылаў вёскі Камуна, якая знаходзіцца на бугры Забалоцце (балотам аддзелены ад навакольных населеных пунктаў), сярод былых Мар’інскіх балот.
У 30-я гады мінулага стагоддзя там размяшчалася 17 хутароў. Старэйшыя жыхары прыгадвалі, што продкі падчас паганскай веры пакланяліся ваўкам ды багам. А паблізу жылля жыла воўчая зграя.
Хутаране, каб абараніцца ад яе, агароджвалі падворкі шчыльным і высокім парканам, каб звер не здолеў пераскочыць. Але ваўкі рабілі падкопы і хапалі дамашнюю жывёлу. Колькі іх было ў зграі – невядома.
Узгадваюць, што вераўшанаванне адбылося пасля таго, як адзін гаспадар пасля прыходу нязваных гасцей выкінуў ім за паркан ягня. Ваўкі перасталі наведвацца да яго. Так узнікла вера ў тое, што калі прынесці ахвяру (першы плод за плот), то звяры больш не нанясуць шкоды. З гэтай думкай і жылі доўгі час мясцовыя палешукі.
Тое месца з таго часу і называецца Воўчым логавам. Зараз там распрацаваны тарфянік; на карце мясцовай гаспадаркі лічыцца верхам Нежына. Таксама ў напамін пра былое ў двары Камунараўскай СШ зроблена выява ваўка, а ў школьным музеі маецца карціна «Ваўкі». Ёсць там і так называемая ваўкаўняпастка, якую жыхары некалі ставілі каля сваіх хлявоў. А ўверсе падвешвалі кавалак мяса. Звер станавіўся на заднія лапы і спрабаваў дастаць ласунак, але адзін няверны рух і трапляў у пастку.
Вядома такая гісторыя, што адзін хутаранін неяк зімовай ноччу пачуў воўчы лямант. Схапіў мужчына сахор і пабег да ваўкаўні. Ды ахвяры там не ўбачыў, а толькі акрываўленую поўсць і шмат слядоў на снезе. Магчыма, ваўчаня трапіла, і важак зграі дапамог яму вызваліцца.

- 27.06.2016 07:13
- thumb_up 50
Знаете ответ? Поделитесь им!
Есть сомнения?
Не нашли подходящего ответа на вопрос или ответ отсутствует? Воспользуйтесь поиском по сайту, чтобы найти все ответы на похожие вопросы в разделе Беларуская мова.
Трудности с домашними заданиями? Не стесняйтесь попросить о помощи - смело задавайте вопросы!
Белорусский язык — один из восточнославянских языков, национальный язык белорусов, распространён в основном в Белоруссии.