Вопрос по белорусскому языку:
Напишите сочинение про осень на белорусском языке пожалуйста.В голову ничего не приходит
- 03.01.2016 04:30
- Беларуская мова
- remove_red_eye 5666
- thumb_up 6
Ответы и объяснения 1
Але мне здаецца, што восень мае сваю прыгажосць. Мне падабаецца, што ўвосень нельга здагадацца, якое надвор'е будзе заўтра: сонца ці дождж. Я сам такі ж непрадказальны і люблю, калі ў жыцці ёсць месца сюрпрызу.
Мне падабаюцца сонечныя восеньскія дні. У такія дні рознакаляровае лісце на дрэвах быццам зіхаціць. Восеньскае сонца здаецца нават ярчэйшым за летняе, магчыма, таму, што ўвосень часцей, чым летам, ідзе дождж. Шкада, што такое сонца свеціць, ды не грэе.
Мне таксама падабаецца не вельмі моцны дождж, але толькі калі на вуліцы не занадта холадна. Часам я нават знарок не бяру пасарон, каб пагуляць пад каплямі дажджу. Але ў халоднае надвор'е так рабіць няможна, бо існуе небяспека захварэць. А хварэць я не люблю.
І галоўнае, чаму я люблю восень, асабліва верасень, - гэта тое, што пачынае расці шмат грыбоў. Збіраць грыбы - мой любімы від адпачынку. Я заядлы грыбнік, як і мае бацькі. Каб была магчымасць, я не выходзіў бы з лесу. Таму верасень - мой любімы асенні месяц, а восень - мая любімая пара году. І я ніколі не пагаджуся з меркаваннем, што восень - сумная, маркотная, нудлівая пара. Проста людзі не ўмеюць заўважаць тыя нямногія радасці, якія даруе нам восень - цудоўная, на мой погляд, пара.
- 05.01.2016 00:14
- thumb_up 48
Знаете ответ? Поделитесь им!
Есть сомнения?
Не нашли подходящего ответа на вопрос или ответ отсутствует? Воспользуйтесь поиском по сайту, чтобы найти все ответы на похожие вопросы в разделе Беларуская мова.
Трудности с домашними заданиями? Не стесняйтесь попросить о помощи - смело задавайте вопросы!
Белорусский язык — один из восточнославянских языков, национальный язык белорусов, распространён в основном в Белоруссии.