Вопрос по белорусскому языку:
Характеристика медведя бурыка по рассказу владимира караткевича
- 08.09.2018 19:35
- Беларуская мова
- remove_red_eye 19166
- thumb_up 39
Ответы и объяснения 1
Хлопчык убачыў нешта малое, велічынёй з рукавічку, поўсць у звярка была светлага колеру. Вочы ці то сінія, ці блакітныя. Сяргей падумаў, што гэты звярок — малое шчаня. Бацька патлумачыў хлопчыку, што мядзведзі ўзімку не ядуць, таму мядзведзіха і нараджае такіх малых дзетак, яны ўсю зіму амаль не растуць, ядуць зусім мала малака, з напарстак. Каб елі болей, маці-мядзведзіха памерла б з голаду.
Усе вельмі палюбілі маленькага мядзведзіка, а асабліва Сяргей. Мядзведзік жыў у Сяргеевым пакойчыку, на другім паверсе. Спаў Бурык на старым кажуху, пасцеленым ля грубкі. А бывала ўначы пачынаў так жаласна енчыць, успамінаючы, напэўна, сваю маці-мядзведзіху, што хлопчык браў яго да сябе ў ложак, пад коўдру, і малы адразу супакойваўся. Кармілі Бурыка спачатку малаком. Ён злізваў малако сваім шэра-ружовым язычком з мацінага пальца. А потым Марка прывёз з горада спрынцоўку, і тады справа ўвогуле пайшла на лад. Бурык пачаў хутка расці.
Сяргей вельмі любіў Бурыка, клапаціўся аб ім. Бурык таксама вельмі прывязаўся да хлопчыка, сумаваў без яго, калі той быў у школе.
- 09.09.2018 19:55
- thumb_up 4
Знаете ответ? Поделитесь им!
Есть сомнения?
Не нашли подходящего ответа на вопрос или ответ отсутствует? Воспользуйтесь поиском по сайту, чтобы найти все ответы на похожие вопросы в разделе Беларуская мова.
Трудности с домашними заданиями? Не стесняйтесь попросить о помощи - смело задавайте вопросы!
Белорусский язык — один из восточнославянских языков, национальный язык белорусов, распространён в основном в Белоруссии.