Пожаловаться
- 11.09.2018 02:18
- Беларуская мова
- remove_red_eye 11836
- thumb_up 37
Ответы и объяснения 1
Драма «Раскіданае гняздо» напісана ў 1913 г. Галоўнай тэмай з'яўляецца змаганне за зямлю і волю. У ёй адлюстравана абуджэнне працоўных Беларусі да свядомай барацьбы за свае чалавечыя правы, за нацыянальную годнасць. Праз усю п'есу праходзіць тэма пошукаў народнага шчасця, праўды. Яна надае драме глыбокі філасофскі сэнс. Сюжэт п'есы нескладаны. Селянін-бядняк Лявон Зяблік атрымаў у спадчыну ад бацькі невялікі кусок арандаванай панскай зямлі. Яшчэ дзяды і прадзеды апрацоўвалі гэтую зямлю. Але парадкі змяніліся. 3-за мяжы вярнуўся малады пан і пачаў зганяць з зямлі арандатараў. Пяць гадоў судзіўся з дваром Лявон Зяблік, шукаў справядлівасці, але нічога не дабіўся, бо царскі суд абараняе інтарэсы багатых. Даведзены да роспачы, Лявон Зяблік сканчвае жыццё самагубствам. Пасля смерці бацькі права на зямлю з новай сілай адстойвае яго старэйшы сын Сымон. Галоўнае ў яго характары — гэта свабодалюбства, нянавісць да прыгнятальнікаў, вера ў свае сілы. У адрозненне ад бацькі, Сымон гнеўна пратэстуе супраць несправядлівасці. Ён уступав на шлях рэвалюцыйнай барацьбы. Стаць на гэты шлях яму дапамагае Незнаемы — прафесійны рэвалюцыянер. Разам з Незнаемым Сымон ідзе на «Вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!»
Пожаловаться
- 12.09.2018 02:03
- thumb_up 43
Знаете ответ? Поделитесь им!
Есть сомнения?
Не нашли подходящего ответа на вопрос или ответ отсутствует? Воспользуйтесь поиском по сайту, чтобы найти все ответы на похожие вопросы в разделе Беларуская мова.
Трудности с домашними заданиями? Не стесняйтесь попросить о помощи - смело задавайте вопросы!
Белорусский язык — один из восточнославянских языков, национальный язык белорусов, распространён в основном в Белоруссии.