- 09.03.2015 14:36
- Беларуская мова
- remove_red_eye 11296
- thumb_up 41
Ответы и объяснения 1
Мята (Mentha) — род кветкавых раслін сямейства губакветных.
Налічваецца каля 25 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе паўночнага паўшар'я. Некалькі відаў здаўна культывуюцца ў многіх краінах як эфіраалейныя і лекавыя расліны. На тэрыторыі Беларусі 3 дзікарослыя віды: мята водная, мята даўгалістая, мята палявая. Трапляюцца на палях, па берагах рэк і азёр. Вырошчваюць пераважна мяту перцавую — гібрыд мяты воднай і мяты каласковай.
Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёю да 1,2 м. Лісце суцэльнае, зубчастае або пілаватае. Кветкі дробныя, 1- і 2-полыя, ружавата-ліловыя ў пазушных кальчаках або коласападобных ці галоўчатых суквеццях. Плод — чатырохарэшак.
Лекавыя, эфіраалейныя, харчовыя, меданосныя расліны. Трава мяты мае ментол, ужываецца як лекавы сродак. Мятны алей выкарыстоўваюць у парфумерыі і харчовай прамысловасці.
- 01.01.1970 00:00
- thumb_up 38
Знаете ответ? Поделитесь им!
Есть сомнения?
Не нашли подходящего ответа на вопрос или ответ отсутствует? Воспользуйтесь поиском по сайту, чтобы найти все ответы на похожие вопросы в разделе Беларуская мова.
Трудности с домашними заданиями? Не стесняйтесь попросить о помощи - смело задавайте вопросы!
Белорусский язык — один из восточнославянских языков, национальный язык белорусов, распространён в основном в Белоруссии.