- 27.12.2017 11:28
- Беларуская мова
- remove_red_eye 18577
- thumb_up 45
Ответы и объяснения 1
Мой пакой зусім не вялікі, але вельмі ўтульны. Тут ёсць усё, што неабходна для камфортнага жыцця.
На сценах майго пакоя паклееныя папяровыя шпалеры блакітнага колеру з узорам з кветак. На падлозе ляжыць карычневы лінолеум. Столь пафарбаваная белай фарбай, як і рамы.
Пад акном стаіць мой ложак. Ён засланы прыгожым покрывам, якое пашыла мая мама з абранай мною тканіны. На акне вісяць шторы такога ж колеру, што і покрыва. Наогул, колеры ў маім пакоі падабраныя вельмі гарманічна. Дыван на падлозе таксама выдатна ўпісваецца ў агульную каляровую гаму.
Справа ад дзвярэй стаіць шафа. Там я трымаю ўсю сваю вопратку. Вопраткі ў мяне шмат, таму шафа здаецца даволі маленькай. Частку адзення даводзіцца класці ў камоду, якая стаіць побач з шафай.
Паміж шафай і ложкам стаіць стол. Тут я раблю ўрокі. На стале стаіць ноўтбук. У стале ляжаць мае пісьмовыя прыналежнасці, а таксама розныя патрэбныя дробязі. Каля стала стаіць стул, а над сталом вісіць паліца, дзе я складваю свае любімыя кнігі.
Мой пакой - мая крэпасць. Бацькі ніколі не заходзяць у мой пакой, не пастукаўшы. Я сам выбіраю абстаноўку свайго пакоя і сам прыбіраю ў ім.
Мне вельмі падабаецца мой пакой. Я не прамяняю яго ні на які іншы.
- 28.12.2017 09:30
- thumb_up 24
Знаете ответ? Поделитесь им!
Есть сомнения?
Не нашли подходящего ответа на вопрос или ответ отсутствует? Воспользуйтесь поиском по сайту, чтобы найти все ответы на похожие вопросы в разделе Беларуская мова.
Трудности с домашними заданиями? Не стесняйтесь попросить о помощи - смело задавайте вопросы!
Белорусский язык — один из восточнославянских языков, национальный язык белорусов, распространён в основном в Белоруссии.