Вопрос по белорусскому языку:
Трэба сачыненне-разважанне на тэму "Трэба дома бываць часцей"
- 24.10.2015 06:12
- Беларуская мова
- remove_red_eye 13181
- thumb_up 40
Ответы и объяснения 1
Любоў да сваіх вытокаў — гэта не проста пачуццё, а інстынкт усяго жывога. Такі ж самы, як інстынкт самазахавання. I чым мацнейшы ён у чалавеку, тым мацнейшая яго сувязь з родным карэннем, тым устойлівей будзе чалавек стаяць на зямлі. Вяртанне дадому - вяртанне па «святое штосьці», без якога чалавек нетрывушчы ў гэтым свеце, нежыццястойкі.Бацькоўскі дом — святое месца для кожнага чалавека, якое лечыць душу, гоіць раны, сунімае боль. Над бацькавай хатай часцей і верагодней, чым дзе-небудзь, можа заззяць высокае неба ідэала. У родным доме хутчэй можа адкрыцца раней нязнанае, проста і лёгка вырашыцца тое, што было тупіковым і невырашальным. Наведаць любога чалавека, калі той чакае нашага прыходу, — добрая справа, наведаць жа бацькоў — святая. Бацькі чакаюць нас заўсёды. Таму не трэба забываць прыязджаць да іх час ад часу і атрымліваць асалоду ад размоў з блізкімі і роднымі.
- 25.10.2015 14:41
- thumb_up 39
Знаете ответ? Поделитесь им!
Есть сомнения?
Не нашли подходящего ответа на вопрос или ответ отсутствует? Воспользуйтесь поиском по сайту, чтобы найти все ответы на похожие вопросы в разделе Беларуская мова.
Трудности с домашними заданиями? Не стесняйтесь попросить о помощи - смело задавайте вопросы!
Белорусский язык — один из восточнославянских языков, национальный язык белорусов, распространён в основном в Белоруссии.