- 14.03.2017 23:48
- Беларуская мова
- remove_red_eye 17978
- thumb_up 38
Ответы и объяснения 1
Калісьці ў дзяцінстве мы з маімі двума братамі вельмі любілі біцца аб заклад. Мы ішлі ў заклад з любой нагоды і рабілі з-за гэтага вельмі дзіўныя рэчы.
Аднойчы мы пабіліся аб заклад, што не зможам з'есці лыжку пяску. Мы ўзялі ў кухні па лыжцы, набралі ў іх пяску і падышлі да вядра з вадой, каб крыху разбавіць яго.
Мае браты па чарзе злёгку намачылі пясок і, моршчачыся, праглынулі яго. Я ж незаўважна высыпала амаль увесь пясок з лыжкі, калі несла яе да вядра, каб зачарпнуць вады. Потым хутка зачарпнула вады і гэтак жа хутка ўзяла лыжку ў рот, пакуль браты не заўважылі, што я жульнічаю.
Я не прайграла і спачатку была вельмі радая з гэтай нагоды. Але потым мне стала вельмі сорамна, што я падманула сваіх братоў. Яны ж выйгралі сумленна, па-сапраўднаму наеўшыся пяску.
А праз пару гадоў, калі мы ўспаміналі гэты выпадак, высветлілася, што яны ўсё заўважылі, проста вырашылі аднесціся да мяне паблажліва, таму што я дзяўчынка. Мне стала яшчэ больш сорамна.
Пасля тае размовы я больш не жульнічаю і не падманваю сваіх братоў.
- 15.03.2017 10:23
- thumb_up 12
Знаете ответ? Поделитесь им!
Есть сомнения?
Не нашли подходящего ответа на вопрос или ответ отсутствует? Воспользуйтесь поиском по сайту, чтобы найти все ответы на похожие вопросы в разделе Беларуская мова.
Трудности с домашними заданиями? Не стесняйтесь попросить о помощи - смело задавайте вопросы!
Белорусский язык — один из восточнославянских языков, национальный язык белорусов, распространён в основном в Белоруссии.