Трудности с пониманием предмета? Готовишься к экзаменам, ОГЭ или ЕГЭ?
Воспользуйся формой подбора репетитора и занимайся онлайн. Пробный урок - бесплатно!
- 25.09.2018 21:55
- Беларуская мова
- remove_red_eye 13962
- thumb_up 31
Ответы и объяснения 1
Вось і наступіла зіма - гэтая белая казка. Усе навокал занесена белым снегам, які днём блішчыць на сонцы так, што слепіць вочы. Раніцай шкада таптаць некранутае покрыва, намеценае ноччу. Галінкі дрэў гнуцца пад цяжарам беласнежнай коўдры. Усё навокал чыстае і прыгожае.
Ад марозу снег пад нагамі ціхенька паскрыпвае. Гэта ламаюцца праменьчыкі сняжынак самай непаўторнай формы. Нават шкада становіцца ісці па іх.
Ад голаду і холаду туляцца да чалавечага жытла птушкі: вераб'і, сінічкі, гілі. Ніколі больш не ўбачыш іх так блізка ад чалавека.
Ужо зусім хутка Новы год. Я люблю гэтае свята. Гэта нагода сабрацца ўсёй сям'ёй, пабачыцца з роднымі і блізкімі людзьмі. У навагоднюю ноч усё становіцца асаблівым, казачным. Елка пераліваецца агнямі і зіхаціць гірляндамі. Стол ломіцца пад святочнымі стравамі. У неба ўзлятаюць рознакаляровыя феерверкі. Людзі дораць адзін аднаму падарункі і радасць. Наўкол усмешкі, весялосць і каханне. Адным словам, казка, па-іншаму і не скажаш.
Зіма - мая любімая пара года, а Новы год - маё любімае свята. Хутчэй бы ён ужо наступіў!
- 26.09.2018 02:45
- thumb_up 12
Знаете ответ? Поделитесь им!
Есть сомнения?
Не нашли подходящего ответа на вопрос или ответ отсутствует? Воспользуйтесь поиском по сайту, чтобы найти все ответы на похожие вопросы в разделе Беларуская мова.
Трудности с домашними заданиями? Не стесняйтесь попросить о помощи - смело задавайте вопросы!
Белорусский язык — один из восточнославянских языков, национальный язык белорусов, распространён в основном в Белоруссии.