- 18.11.2017 11:15
- Беларуская мова
- remove_red_eye 20055
- thumb_up 29
Ответы и объяснения 1
Учора выпаў першы снег. Вось і наступіла сапраўдная зіма. Тэмпература ўжо другі тыдзень не падымаецца вышэй за нуль, але снегу не было. Затое ішоў дождж, было вельмі весела ісці раніцай у школу па траскучым лёдзе.
А цяпер усё белае-белае. Дахі дамоў быццам шапкі надзелі. Галінкі на дрэвах ўрэшце не дрыжаць голымі ад ветру. Газоны некранута чыстыя. Толькі там, дзе прабеглі кошкі ці сабакі альбо скарацілі шлях людзі, цягнуцца здрадлівыя дарожкі слядоў.
Калі выпаў снег, адразу нібы і не так холадна стала. Ды і настрой стаў амаль святочны. Хочацца кідацца снежкамі, ляпіць снегавіка, катацца на каньках і на лыжах.
Ужо адчуваецца дыханне Новага года. У крамах ужо ідзе ўпрыгожванне залаў. Хутка, зусім хутка прыйдзе да нас у хату гэта выдатнае свята. Будзе упрыгожаная ёлка, канцэрты па тэлевізары, хлапушкі і феерверкі, святочная вячэра з аліўе і мандарынамі. А самае галоўнае - падарункі.
Я люблю зіму за той святочны настрой, які яна дорыць людзям.
- 19.11.2017 19:12
- thumb_up 48
Знаете ответ? Поделитесь им!
Есть сомнения?
Не нашли подходящего ответа на вопрос или ответ отсутствует? Воспользуйтесь поиском по сайту, чтобы найти все ответы на похожие вопросы в разделе Беларуская мова.
Трудности с домашними заданиями? Не стесняйтесь попросить о помощи - смело задавайте вопросы!
Белорусский язык — один из восточнославянских языков, национальный язык белорусов, распространён в основном в Белоруссии.