- 27.09.2015 00:07
- Беларуская мова
- remove_red_eye 15318
- thumb_up 6
Ответы и объяснения 1
Пра густы не спрачаюцца. У кожнага чалавека свае інтарэсы і свая любімая пара года. Большасць людзей любяць лета. Ім падабаецца спякота, яны любяць хадзіць на пляж, купацца і загараць. Асабліва лета любяць школьнікі, таму што ім не трэба хадзіць у школу. Некаторыя людзі любяць зіму. Ім падабаецца, што ўсе навокал беласнежнае і чыстае. Яны любяць катацца на лыжах і на каньках, гуляць у снежкі. Мала хто любіць восень, але ёсць і такія людзі. Ім падабаецца рознакаляровае лісце. Яны любяць хадзіць у лес па грыбы.
Я ж больш за ўсё люблю вясну, асабліва май. Увесну ўжо няма лютых зімовых маразоў, але яшчэ няма і невыноснай летняй спякоты. Позняй вясной наогул найбольш камфортная для мяне тэмпература.
Мне падабаецца глядзець, як усё вакол прачынаецца і ажывае. Распускаецца лісце на дрэвах, зелянее трава, нясмела расцвітаюць першыя кветкі. Выходзяць з зімовай спячкі насякомыя, вяртаюцца дадому пералётныя птушкі. Ёсць у гэтым штогадовым вясновым адраджэнні нешта таямнічае і непаўторнае.
А ведаеце, што я больш за ўсё люблю ў вясне? Вы здзівіцеся, але гэта навальніцы. Многія людзі баяцца навальніц, і іх страх зразумелы. Ну а я прыходжу ў захапленне, калі чую магутны грукат грому, бачу сполахі маланак. Калі ўлетку адгрыміць апошняя навальніца, я пачынаю з нецярпеннем чакаць вясны, каб зноў атрымаць асалоду ад непаўторнага водару паветра пасля навальніцы.
Вось чаму вясна - мая любімая пара года. Спадзяюся, мне ўдалося хоць трохі зацікавіць і вас гэтым цудоўным сезонам.
- 27.09.2015 20:14
- thumb_up 12
Знаете ответ? Поделитесь им!
Есть сомнения?
Не нашли подходящего ответа на вопрос или ответ отсутствует? Воспользуйтесь поиском по сайту, чтобы найти все ответы на похожие вопросы в разделе Беларуская мова.
Трудности с домашними заданиями? Не стесняйтесь попросить о помощи - смело задавайте вопросы!
Белорусский язык — один из восточнославянских языков, национальный язык белорусов, распространён в основном в Белоруссии.