- 16.10.2017 05:24
- Беларуская мова
- remove_red_eye 16617
- thumb_up 9
Ответы и объяснения 1
Чаму лес называюць багаццем народа? А вы калі-небудзь задумваліся, колькі ўсяго нам дае лес?
У першую чаргу, лясы - гэта лёгкія планеты. Расліны дыхаюць не так, як мы, паглынаючы кісларод. Яны, наадварот, паглынаюць вуглякіслы газ і ўзбагачаюць кіслародам паветра. Такім чынам, лес стварае тое паветра, якое неабходна нам для жыцця. Калі б не расліны мы б даўно патрацілі ўвесь кісларод і памерлі.
Лес таксама дае нам драўніну. Наўскідку назавіце тыя прадметы навокал вас, што зроблены з дрэва. Упэўнены: іх набярэцца вельмі шмат. Гэта сталы, крэслы, шафы, паліцы і гэтак далей. З дрэва робяць паперу, на якой мы пішам і з якой зроблены кнігі, якія мы чытаем. Мы павінны быць удзячнымі лесу за магчымасць перадаваць веды з пакалення ў пакаленне.
Лес дае нам ежу. Там жывуць звяры, растуць грыбы і ягады. Хто з нас не любіць варэнікі з чарніцамі або журавінавы морс? А дзе растуць чарніцы і журавіны? Не на гародзе ж. У лесе, вядома.
Лес дае чалавецтву ўсё, што неабходна для жыцця. А чым яму плаціць чалавецтва? Высякае усё, да чаго можа дацягнуцца. Забруджвае кожны кавалачак лесу, куды ступае яго нага.
Настаў час нам зразумець, наколькі мы былі няўдзячнымі ўвесь гэты час. Яшчэ не позна выправіцца. Мы можам саджаць дрэвы, беражліва ставіцца да ўжо наяўных ці хаця б прыбіраць за сабой смецце. Гэта не цяжка.
Дык давайце ж берагчы лес і клапаціцца пра яго. Бо лес - гэта наша багацце.
- 17.10.2017 12:15
- thumb_up 33
Знаете ответ? Поделитесь им!
Есть сомнения?
Не нашли подходящего ответа на вопрос или ответ отсутствует? Воспользуйтесь поиском по сайту, чтобы найти все ответы на похожие вопросы в разделе Беларуская мова.
Трудности с домашними заданиями? Не стесняйтесь попросить о помощи - смело задавайте вопросы!
Белорусский язык — один из восточнославянских языков, национальный язык белорусов, распространён в основном в Белоруссии.