- 11.01.2016 04:42
- Беларуская мова
- remove_red_eye 6090
- thumb_up 15
Ответы и объяснения 1
Шчасце — гэта тое, што мы не можам бачыць, але можам адчуваць усім сэрцам. Гэта тое, што мы шукаем год за годам. Гэта тое, што пераўтварае адзінае імгненне ў вечнасць. Гэта тое, што немагчыма купіць ні за якія грошы. Яно ў кожнага сваё.
Свет дзеліцца на аптымістаў, якія вераць у шчасце, і скептыкаў, якія катэгарычна яго адмаўляюць. Людзі чакаюць шчасця, нават цалкам не ведаючы, што гэта.
Дык што ж такое шчасце?
Людзі пастаянна разважаюць над гэтым пытаннем. Гэта паняцце вывучаюць філосафы і псіхолагі але, па ўсёй бачнасці, не могуць сысціся ў адзіным меркаванні.
Ды і для мяне гэта паняцце няпэўнае. Настолькі расцяжнае, што разглядзець яго цалкам не атрымліваецца, а разважанне над яго складнікамі не дасць адназначнага адказу.
Можа, гэта і да лепшага? Калі мы будзем ведаць пра шчасце ўсё, яно перастане быць такім доўгачаканым і страціць сваё значэнне.
Бескарысна шукаць ва ўсім глыбінны сэнс! Ёсць тое, што людзям ведаць не трэба.
Жыццё цудоўнае! І гэта галоўнае. І пакуль побач блізкія людзі, гэта і ёсць Шчасце!
- 12.01.2016 10:02
- thumb_up 36
Знаете ответ? Поделитесь им!
Есть сомнения?
Не нашли подходящего ответа на вопрос или ответ отсутствует? Воспользуйтесь поиском по сайту, чтобы найти все ответы на похожие вопросы в разделе Беларуская мова.
Трудности с домашними заданиями? Не стесняйтесь попросить о помощи - смело задавайте вопросы!
Белорусский язык — один из восточнославянских языков, национальный язык белорусов, распространён в основном в Белоруссии.