Вопрос по белорусскому языку:
Помогите с сочинением хоть немножко,надо описание человека любого:друга,актёра,певца кого угодно напишите о ком-нибудь я если что поменяю пож.Хоть маленький абзац пожалуйста.
Напiшiце сачыненне з элементамi апicання знешнасцi чалавека.Дайце загаловак свайму тэксту,каб перадаць яго асноуную думку.
- 26.05.2018 14:46
- Беларуская мова
- remove_red_eye 6137
- thumb_up 27
Ответы и объяснения 1
Мой лепшы сябар
Калі мяне папросяць расказаць пра галоўнага чалавека ў маім жыцці, я, не задумваючыся, раскажу пра свайго брата. Мы з ім не толькі родныя, але і лепшыя сябры. Праўда, у дзяцінстве мы шмат спаборнічалі і біліся, але зараз лепшых сяброў, чым мы, не знайсці.
Завуць майго брата Жэня. Ён высокі, вышэйшы за мяне на дзесяць сантыметраў. У яго вельмі шырокія плечы. У Жэні доўгія кучаравыя валасы, якім пазайздросціла б любая дзяўчына. У яго прыгожыя блакітныя вочы, абрамлёныя доўгімі густымі вейкамі.
Голас у майго брата вельмі прыемны, мяккі і спакойны. Яго наогул складана вывесці з сябе. Жэня вельмі ўраўнаважаны чалавек, у адрозненне ад мяне.
Жэня папулярны сярод дзяўчат. Ня столькі дзякуючы сваёй знешнасці, колькі дзякуючы абаянню і абыходлівасці.
Я люблю праводзіць з ім час, таму што ў яго добрая фантазія і з ім ніколі не бывае сумна.
Я трошкі зайздрошчу свайму брату і хацеў бы быць падобным характарам на яго. Але адначасова я ганаруся ім, бо ён мой лепшы сябар.
- 27.05.2018 17:30
- thumb_up 23
Знаете ответ? Поделитесь им!
Есть сомнения?
Не нашли подходящего ответа на вопрос или ответ отсутствует? Воспользуйтесь поиском по сайту, чтобы найти все ответы на похожие вопросы в разделе Беларуская мова.
Трудности с домашними заданиями? Не стесняйтесь попросить о помощи - смело задавайте вопросы!
Белорусский язык — один из восточнославянских языков, национальный язык белорусов, распространён в основном в Белоруссии.