- 22.05.2017 04:40
- Беларуская мова
- remove_red_eye 6200
- thumb_up 44
Ответы и объяснения 1
Розныя людзі любяць розныя сезоны. Хтосьці аддае перавагу лету з яго яркім сонцам, пляжамі, цёплай вадой і зелянінай. Камусьці мілей за ўсё зіма з яе снегам, маразамі і святамі. Камусьці больш падабаецца вясна, калі ўсё навокал прачынаецца,адраджаецца і квітнее.
Мне ж па душы восень. Ужо сышла летняя спякота, але яшчэ няма траскучых зімовых маразоў. Па начах, бывае, падмарожвае, але ў цэлым трымаецца камфортнае надвор'е. Часта ідуць дажджы. Я люблю шпацыраваць пад нямоцным дажджом, лавіць тварам кроплі і думаць пра вечнае.
Увосень даспявае апошні ўраджай. Можна да наступнага года забыцца пра працу на гародзе: пасадкі, праполкі і гэтак далей. Гэта таксама не можа не радаваць.
Зноў жа, восень - пара грыбоў. На ўзлесках і пералесках, у ельніках і бярэзніках пачынаюць расці дары лесу: баравікі, чырвонагаловікі, падбярозавікі, рыжыкі, лісічкі. Я з задавальненнем хаджу з бацькамі па грыбы.
Восенню таксама даспявае мая любімая ягада - журавіны. Я вельмі люблю піць журавінавы морс. Ён выдатна наталяе смагу.
Але больш за ўсё я люблю восень за тое, што менавіта восенню мы зноў ідзем у школу пасля летніх вакацый. Сустрэча з сябрамі пасля доўгай разлукі, вывучэнне новых прадметаў і новых тэм па старых - што можа быць лепшым? Увогуле, пра густы не спрачаюцца. Але асабіста мне з усіх сезонаў больш за ўсё падабаецца восень. Вельмі шкада, што хутка яна скончыцца.
- 23.05.2017 06:24
- thumb_up 38
Знаете ответ? Поделитесь им!
Есть сомнения?
Не нашли подходящего ответа на вопрос или ответ отсутствует? Воспользуйтесь поиском по сайту, чтобы найти все ответы на похожие вопросы в разделе Беларуская мова.
Трудности с домашними заданиями? Не стесняйтесь попросить о помощи - смело задавайте вопросы!
Белорусский язык — один из восточнославянских языков, национальный язык белорусов, распространён в основном в Белоруссии.