- 09.05.2015 16:04
- Беларуская мова
- remove_red_eye 9825
- thumb_up 44
Ответы и объяснения 1
Паводле падання, некалі на тым месцы, дзе пазней вырас Мінск, сучасная сталіца Беларусі, пасяліўся млынар. Да яго людзі вазілі збожжа, каб перамалоць яго на муку. Некаторыя сталі сяліцца паблізу. Так узнікла паселішча. А млынара звалі Менеск. Адсюль быццам бы i пайшла назва. Спачатку — Менеск, потым Менск, а яшчэ пазней — Мінск.
Ёсць іншае меркаванне. Паводле яго, заезджыя купцы некалі быццам бы мянялі тут свае тавары на вырабы мясцовых майстроў. Таму пачатковая назва горада паходзіць ад слова «мена» — мяняць.
Але ёсць і такія сучасныя вучоныя, якія лічаць, што назву Мінск атрымаў ад рэчкі Менкі, на берагах якой пасяліліся тагачасныя жыхары. Гэтая рака была багатая на рыбу, якую называлі мень. Таму храналогія змены назвы можа быць і такой: Мень, Менка, Менеск, Менск i, нарэшце, Мінск.
- 01.01.1970 00:00
- thumb_up 17
Знаете ответ? Поделитесь им!
Есть сомнения?
Не нашли подходящего ответа на вопрос или ответ отсутствует? Воспользуйтесь поиском по сайту, чтобы найти все ответы на похожие вопросы в разделе Беларуская мова.
Трудности с домашними заданиями? Не стесняйтесь попросить о помощи - смело задавайте вопросы!
Белорусский язык — один из восточнославянских языков, национальный язык белорусов, распространён в основном в Белоруссии.