Вопрос по белорусскому языку:
Цi патрэбна кнiга у век тэлебачання i камп/ютара , выкарыстовываючы цытаты знакамiтых людзей
- 05.08.2018 01:39
- Беларуская мова
- remove_red_eye 12117
- thumb_up 19
Ответы и объяснения 1
Сучаснае жыццё цяжка ўявіць без камп'ютарных тэхналогіяў. У наш час Інтэрнет – самы зручны спосаб здабываць інфармацыю. “Хто валодае інфармацыяй, той валодае светам”, - казаў Уінстан Чэрчыль. Па хуткасці, з якой інфармацыя распаўсюджваецца праз сусветнае сеціва, не могуць паспрачацца ніякія папяровыя носьбіты. У Інтэрнеце можна чытаць, а можна бавіць час таксама за размовамі з рэальнымі і віртуальнымі сябрамі, гуляць у гульні і глядзець фільмы. Тэлебачанне, галоўная забава 20-га веку, таксама зараз можна глядзець праз Інтэрнет. Што ж адбываецца з кнігай? Няўжо тэхналогіі выціснуць іх канчаткова і чытанне кніг хутка стане архаічнай забаўкай?
Мне падаецца, што гэта не так. Па-першае, у сучасных тэхналогіяў ёсць вельмі значнае абмежаванне – залежнасць ад электрычнасці. Камп’ютары, тэлеманіторы, як і любыя гаджэты, здольныя выконваць сваю функцыю, толькі калі паблізу ёсць электрычнасць і сувязь. Калі раптам па нейкай прычыне здарыцца нечаканае, і электрычнасць знікне на нейкі час, - на гэты ж час нашыя тэхналогіі будуць толькі ні на што непрыдатнай гарой жалеза. Ніякай інфармацыі з іх здабыць не атрымаецца. Ні навінаў, ні забавак, ні фільмаў. Кніга ж не залежыць ад дротаў. Папера – надзейны носьбіт, дасяжны ў любым месцы, у любы час. Багацце чалавечай думкі, выкладзенае на паперы, мае большы шанец захавацца, чым набраны ў камп’ютары тэкст. “Кожная карціна, ўзятая ў галерэю, як і кожная кніга, якая трапіла ў бібліятэку, служаць вялікай справе – накаплення ў краіне багацця”, - казаў А.П.Чэхаў.
Па-другое, я лічу, што пакуль што няма тэхналогіі, якая б магла даставіць чалавеку такое ж эстэтычнае задавальненне, як тое, што атрымліваеш, трымаючы ў руках новую кнігу. Пагартаць старонкі, адчуць водар паперы, утульна прысесці ў крэсла. Уяўляць герояў так, як іх бачыш толькі ты. Гэтай магчымасці пазбаўленыя мы, калі глядзім нешта па тэлевізары або ў Інтэрнеце. Таму я лічу, што кніга не толькі патрэбна ў наш тэхналагічны век, але яна застаецца непараўнальнай і незаменнай.
- 06.08.2018 10:14
- thumb_up 22
Знаете ответ? Поделитесь им!
Есть сомнения?
Не нашли подходящего ответа на вопрос или ответ отсутствует? Воспользуйтесь поиском по сайту, чтобы найти все ответы на похожие вопросы в разделе Беларуская мова.
Трудности с домашними заданиями? Не стесняйтесь попросить о помощи - смело задавайте вопросы!
Белорусский язык — один из восточнославянских языков, национальный язык белорусов, распространён в основном в Белоруссии.