Вопрос по белорусскому языку:
Даю 30 баллов) вобраз раскиданага гнязда у драме раскиданое гнязно ??Помогите)))Можно и на русском )хотя бы на лист написать)спасибо)
- 10.06.2018 22:05
- Беларуская мова
- remove_red_eye 2360
- thumb_up 50
Ответы и объяснения 1
Вобраз “Раскіданага гнязда” у драме Янкі Купалы паказваецца праз жыццё сям’і Зяблікаў, у якіх князь адбірае зямлю. Яны вымушаныя змагацца, хадзіць па судах. Але ўсё іх дзеянні застаюцца безвыніковымі. Маёмасці і зямлі больш няма, няма як працаваць, што захоўваць і дзеля чаго жыць. У выніку шляхі чальцоў сям’і Зяблікаў разыходзяцца ў розныя бакі. Невядома, ці сустрэнуцца яны ізноў, як складзецца іх лёс. І ці ёсць шанец аднавіць іх раскіданае гняздо.
Аднак, вобраз раскіданага гнязда у драме атаясамліваецца не толькі з адной сям’ёй Зяблікаў, але з усёй Беларуссю. У той час шматлікія сем’і цярпелі такія ж пакуты і страты. Увесь беларускі сялянскі люд адчуваў, што трэба бараніцца ад паноў, адстойваць сваю волю і свае “гнезды”. Хто праз змагарства, хто праз жорсткасць, а хто праз каханне простыя людзі намагаліся захаваць сваю чалавечую годнасць, калі маёмасць і зямлю ўжо ў іх адабралі.
Драма вельмі сімвалічная, кожны з яе герояў нясе ў сабе рысы беларускага характару: бунтарства, рамантызм, прага да творчасці. Янка Купала передаў праз вобразы сям’і Зяблікаў усю Беларусь у мініяцюры ў тыя часы. Вобраз раскіданага гнязда гэтаксама ўпісваецца ў гэтую сімвалічнасць, як і прозвішча галоўных герояў – Зяблікі, то бок птушкі, якія мітусяцца над сваім разбураным, растаптаным гняздом.
- 11.06.2018 14:50
- thumb_up 14
Знаете ответ? Поделитесь им!
Есть сомнения?
Не нашли подходящего ответа на вопрос или ответ отсутствует? Воспользуйтесь поиском по сайту, чтобы найти все ответы на похожие вопросы в разделе Беларуская мова.
Трудности с домашними заданиями? Не стесняйтесь попросить о помощи - смело задавайте вопросы!
Белорусский язык — один из восточнославянских языков, национальный язык белорусов, распространён в основном в Белоруссии.