- 01.02.2015 22:27
- Беларуская мова
- remove_red_eye 19716
- thumb_up 18
Ответы и объяснения 1
Сяброўства – вялікая каштоўнасць. Без сяброў, у адзіноце, чалавеку не пражыць. Часам, здараецца цяжкая хвіліна, калі сум агортвае душу. У такі момант кожнаму чалавеку патрэбны сапраўдны сябар. Ён здолее пагаварыць, абняць і суцешыць.
Сапраўднае сяброўства ўзнікае паміж людзьмі, якія з павагай ставяцца адно да аднаго, слухаюць і разумеюць. Сябры гатовыя сказаць адзін аднаму праўду, хоць часам яна бывае і непрыемнай. Затое, калі гэта гаворыць сябар, то на яго не крыўдзішся, а наадварот, верыш яму і стараешся выправіцца. Сябры дзеляцца паміж сабой думкамі, і радасцямі і трывогамі. Паміж імі існуе давер і ўпэўненасць, што сябар цябе ніколі не кіне, не здрадзіць, а таксама захавае любую тайну, калі яму яе даверыць.
Мне здаецца, што ў чалавека не можа быць шмат сапраўдных сяброў. Добрыя адносіны можна падтрымліваць з рознымі людзьмі, але паміж іх звычайна вылучаецца нехта, найбліжэйшы да цябе па поглядах. Гэта адбываецца натуральна, сябрамі становяцца ненаўмысна. Сяброўства вырастае праз час, што вы праводзіце разам, праз размовы, а таксама розныя сітуацыі, якія вы перажываеце разам.
Сяброўства трэба берагчы. Бо страціць сябра – вялікае гора. Не трэба крыўдзіць сяброў, заўсёды ўважліва адносіцца да іхніх патрэбаў, клопатаў. Бо як ты будзеш ставіцца да іншых, так і іншыя будуць ставіцца да цябе.
- 02.02.2015 19:52
- thumb_up 40
Знаете ответ? Поделитесь им!
Есть сомнения?
Не нашли подходящего ответа на вопрос или ответ отсутствует? Воспользуйтесь поиском по сайту, чтобы найти все ответы на похожие вопросы в разделе Беларуская мова.
Трудности с домашними заданиями? Не стесняйтесь попросить о помощи - смело задавайте вопросы!
Белорусский язык — один из восточнославянских языков, национальный язык белорусов, распространён в основном в Белоруссии.