Вопрос по белорусскому языку:
Задали на бел яз написать сачыненне-разважанне,на тему "Каго можна назваць сапраудным сябрам"Помогите что-нибудь придумать!
- 12.04.2015 02:36
- Беларуская мова
- remove_red_eye 7190
- thumb_up 41
Ответы и объяснения 1
У век інтэрнету мы шмат каго называем сябрамі. Ёсць сябры ў сацыяльных сетках, якія не бачацца на працягу доўгага часу і не размаўляюць гадамі. Але як адрозніць сапраўднага сябра? Гэта складана, але калі такі чалавек ёсць, то яго трэба берагчы і стаць таксама сапраўдным сябрам яму.
Па-першае, сапраўдныя сябры ніколі не забываюцца адзін на адно. Яны заўсёды знойдуць хвілінку, каб запытацца пра твае справы і выслухаць цябе. Калі ёсць патрэба ў дапамозе, то яны заўсёды гатовыя дапамагчы.
Па-другое, сапраўдныя сябры добра разумеюць адно аднаго. Гэта значыць, што нават калі аднаму з сяброў не падабаецца тое, што робіць іншы, ён усё ж разумее прычыну. І даруе свайму сябру дрэнны ўчынак. Сапраўды сябра ніколі не будзе доўга злавацца, крыўдзіцца і ніколі не прыпыніць сяброўства.
Быць упэўненным, што ў цябе ёсць такі чалавек – вялікае шчасце. Не кожнаму ў нас час шанцуе знайсці сапраўднага сябра і захаваць сяброўства. Магчымасць быць заўсёды на сувязе з дапамогай мабільнага тэлефону або інтэрнету складае ўражанне, што мы не адныя. Быццам заўсёды ёсць хтосьці побач. Але калі здараецца бяда, або паглынае сум, бывае, што расказаць няма каму. Вось у такім выпадку сапраўдны сябра выручыць, паразмаўляе з табой і разгоніць сум.
Мне пашчасціла мець побач сапраўднага сябра. І я разумею каштоўнасць, якую сяброўства ўяўляе для мяне. Таму я стараюся таксама быць сумленным, добрым чалавекам, каб не крыўдзіць і не расчараваць тых, хто лічыць сябрам мяне.
- 13.04.2015 02:05
- thumb_up 24
Знаете ответ? Поделитесь им!
Есть сомнения?
Не нашли подходящего ответа на вопрос или ответ отсутствует? Воспользуйтесь поиском по сайту, чтобы найти все ответы на похожие вопросы в разделе Беларуская мова.
Трудности с домашними заданиями? Не стесняйтесь попросить о помощи - смело задавайте вопросы!
Белорусский язык — один из восточнославянских языков, национальный язык белорусов, распространён в основном в Белоруссии.