Вопрос по белорусскому языку:
Напишите аведамлене про подлежащее на белоруском языке
- 04.02.2018 05:09
- Беларуская мова
- remove_red_eye 15278
- thumb_up 31
Ответы и объяснения 1
Слова, якое называе тое, пра што ці пра каго гаворыцца ў сказе, называецца дзейнікам. Дзейнік адказвае на пытанні хто?, што?
Дзейнік – галоўны член сказа. Сказ – больш складаная сінтаксічная адзінка, чым словазлучэнне, а таму і сінтаксічная сувязь слоў у сказе таксама больш складаная і разнастайная.
Граматычная аснова можа складацца і з аднаго галоўнага члена – дзейніка ці выказніка. Самай тыповай формай выражэння дзейніка з'яўляецца назоўнік назоўнага склону:Зімовыя хмары нізка павіслі над зямлёй. У ролі дзейніка часта выступаюць займеннікі: Яны дужа сябравалі, Лявон і Ціхан. Радзей у ролі дзейніка выступаюць іншыя часціны мовы, пры гэтым яны набываюць значэнне назоўніка ў назоўным склоне. Напрыклад: Здарылася самае страшнае ;Абое стаялі разгубленыя; Жыць – Радзіме служыць .
Дзейнік можа быць выражаны спалучэннем слоў, напрыклад: Міхаська і Кастусь употайкі пазіралі на Васіля, ледзь прыкметна пасмейваліся з яго.
Дзейнік — гэта слова або спалучэнне слоў, якое абазначае той прадмет думкі, пра дзеянне, стан, уласцівасці або якасці якога паведамляецца ў выказніку, г. зн. галоўны член сказа, які граматычна не залежыць ад іншых членаў сказа і паясняецца выказнікам.
- 05.02.2018 09:17
- thumb_up 44
Знаете ответ? Поделитесь им!
Есть сомнения?
Не нашли подходящего ответа на вопрос или ответ отсутствует? Воспользуйтесь поиском по сайту, чтобы найти все ответы на похожие вопросы в разделе Беларуская мова.
Трудности с домашними заданиями? Не стесняйтесь попросить о помощи - смело задавайте вопросы!
Белорусский язык — один из восточнославянских языков, национальный язык белорусов, распространён в основном в Белоруссии.