- 26.08.2015 23:49
- Беларуская мова
- remove_red_eye 8311
- thumb_up 67
Ответы и объяснения 1
Драма Янкі Купалы “Раскіданае гняздо” распавядае гісторыю адной беларускай сям’і, у якой адабралі зямлю. Спачатку бацька, а потым сын судзяцца з панам, змагаюцца за свой кавалачак.
Такіх гісторыяў было шмат на беларускіх землях. Сваім творам Янка Купала адлюстраваў роспач цэлага народу, які шукае праўды і справядлівасці, і не знаходзіць. Адсюль і назва твору – “Раскіданае гняздо”. Гняздо тут – гэта не толькі сям’я і дом Зяблікаў. Дарэчы, прозвішча Зяблікі – таксама сімвалічнае ў творы. Быццам яны птушкі, гняздо якіх разбурылі, растапталі жорстка і бесчалавечна. Але, праз гэтую асабістую гісторыю раскіданым гняздом Янка Купала называе ўсю Беларусь, абагульняе лёсы цэлага народу.
У творах Янкі Купалы нацыянальнае адраджэнне заўсёды займае цэнтральную пазіцыю. Ён шчыра перажывае за лёс беларусаў, якім выпадае адно выпрабаванне за другім на шляху да простага чалавечага шчасця – працаваць на сваёй зямлі і жыць спакойна. Менавіта шчасце і з’яўляецца галоўнай філасофскай праблемай твора “Раскіданае гняздо”. Кожны з герояў драмы марыць пра шчасце, але кожны бачыць яго па-свойму. У выніку мы бачым канфлікт, знешні і ўнутраны, паміж героямі і паміж рэчаіснасцю, якая руйнуе, топча надзеі і “раскідвае” ушчэнт птушынае гняздо.
- 27.08.2015 22:31
- thumb_up 33
Знаете ответ? Поделитесь им!
Есть сомнения?
Не нашли подходящего ответа на вопрос или ответ отсутствует? Воспользуйтесь поиском по сайту, чтобы найти все ответы на похожие вопросы в разделе Беларуская мова.
Трудности с домашними заданиями? Не стесняйтесь попросить о помощи - смело задавайте вопросы!
Белорусский язык — один из восточнославянских языков, национальный язык белорусов, распространён в основном в Белоруссии.