Вопрос по белорусскому языку:
Сачыненне пра мiфiчную iстоту, можна пра ДамавIка цi Вадзянiка цI яшчэ пра каго.
- 26.04.2017 14:07
- Беларуская мова
- remove_red_eye 13174
- thumb_up 62
Ответы и объяснения 1
В А Д З Я Н І К
Паводле старадаўніх павер’яў беларусаў вадзянік – уладар вадаёмаў, жывых істотаў у іх.
Вадзяніка звычайна ўяўлялі ў выглядзе старога з зялёнай барадой, доўгімі валасамі, расплывістым тварам, укрытага водарасцямі і цінай. Лічылі, што вадзянік жыве ў вірах рэк, асабліва каля млыноў, на дне азёр, крыніц, глыбокіх кадлодзежаў. Яму прыпісвалі рух і памутненне вады, пару над ёй, разлівы рэк, псаванне рыбалоўных прылад, разбурэнне плацін, гібельлюдзей і жывёл у вадзе.
У цыкле “У зачарованым царстве” знаходзім адзін верш, прысвечаны воднаму ўладару
(верш “ Вадзянік ”):
Сівавусы, згорблены, я залёг між цінай
І гадамі грэюся – сплю на дне ракі.
Твар травой аблутана, быццам павуцінай,
За сыпаюць грудзі мне жоўтыя пяскі.
Над вадой ля берага ціха спіць асока,
Ды лаза зялёная жаліцца-шуміць,
Хвалі ціха коцяцца і бягуць далёка,-
І усё навокала сном адвечным спіць. (14)
Вадзянік – стары, сівы, згорблены, ляжыць на дне ракі, увесь аблытаны цінай і засыпаны пяскамі. Старасць на дазваляе яму падняцца, агледзіць свае ўладанні і ён прытаіўся на самым днішчы. Нямоглы, здаецца, ён баіцца ўсякага шуму ці з’явы, што могуць парушыць яго шматгадовы пакой. Ён нікога няздольны пакрыўдзіць.
Вельмі падобны вобраз вадзяніка малюе М.Багдановіч у вершы “Асенняй ночай”, што не ўвайшоў у нізку “ У зачарованым царстве”:
…Спакойна мне тут пад вадою:
Залёг я ля млына на дне;
Апруся ля кола рукою,-
Млын казку старую пачне.
Кругі завіруецца жорнаў,
Трасецца хадырна сцяна;
А думы – як колас без зёрнаў,-
Усё мяне цягне да сна.
Беспамятна колы піхаю;
Хілюся да дна галавой –
І ўжо я драмлю, засыпаю
Пад шум непагоды глухой. (15)
Вадзяніку ўтульна адпачываць пад вадой ля млына, што ўкалыхвае яго сваёй адвечнай песняй і стары кладзе галаву на мяккае дно і засынае. У яго няма клопатаў. Ён не здзяйсняе ні дрэнных, ні добрых учынкаў. Адзінае яго справа – спаць пад млынам.
Такім чынам, у вершах М.Багдановіча паўстае вобраз старога, нямоглага вадзяніка, няздольнага кіраваць сваім царствам.
- 27.04.2017 18:39
- thumb_up 31
Знаете ответ? Поделитесь им!
Есть сомнения?
Не нашли подходящего ответа на вопрос или ответ отсутствует? Воспользуйтесь поиском по сайту, чтобы найти все ответы на похожие вопросы в разделе Беларуская мова.
Трудности с домашними заданиями? Не стесняйтесь попросить о помощи - смело задавайте вопросы!
Белорусский язык — один из восточнославянских языков, национальный язык белорусов, распространён в основном в Белоруссии.